|
|
|
|
|
Исторические периоды |
|
|
|
|
|
|
|
Тематические разделы |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Друзья сайта: |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Просмотр текста
Текст Обсудить
Скачать
Назад
He шкадуйце, хлопцы, пораху (Не жалейте, хлопцы, пороха) Музыка: Андрей Пащенко Слова: Максим Танк
He шкадуйце, хлопцы, пораху,
куль гарачых і гранатаў.
Усе, каму свабода дорага,
падымайцеся на ворагаў,
на катаў!
Пушча змрочная, высокая,
недаступная паляна,
будзь ты могільнікам ворагам,
стань прыстанішчам для сокалаў —
партызанаў.
Век жывым звяр ю не вырвацца
і ад помсты не схавацца.
Нашы сілы растуць, шырацца, —
над Дзвіной стаім, над Прыпяццю
на варце.
Днём буранамі крылатымі,
быццам цень, праходзім ноччу
сонным лагерам, між хатамі,
зніштажаючы гранатамі
банду воўчу.
Чуюць гады ў кожным шораху,
што ўжо блізіцца расплата,
чуюць з страхам песню ворагі:
не шкадуйце, хлопцы, пораху
на катаў!
He шкадуйце, хлопцы, пораху,
куль гарачых і гранатаў.
Усе, каму свабода дорага,
падымайцеся на ворагаў,
на катаў!
|
НАЗАД
|
|