Пасля салюта наступае цiшыня Музыка: Е. Глебов Слова: Петруся Макаля и Анатолия Вертинского
Пасля салюта наступае цiшыня,
Пасля салюта застаешся сам з сабой,
Усхваляваны непакорнаю журбой,
I ты ўжо з ёю не растанешся да дня.
I будзеш моўчкi падыходзiць да акна,
Начной парою будзеш мерыць свой пакой,
I будзеш думаць, што не скончана вайна,
I што заўчасныя твой сон i твой спакой.
I будзеш думаць, цi ўзяты той рубеж,
Якi з табою мы павiнны браць штодня.
Цi так пяеш, цi так iдзеш, цi так жывеш,
Пасля салюта наступае цiшыня.
I цiшыня пабудку трубiць на зары,
Сваёй пабудкай будзiць мёртвых i жывых,
Праходзяць з памяцi равеснiкi-сябры,
I абнiмаеш ты равеснiкаў сваiх.
I трубачы пабудку трубяць на зары,
Сваёй пабудкай будзяць мёртвых i жывых,
Праходзяць з памяцi равеснiкi-сябры,
I абнiмаеш ты равеснiкаў сваiх.